Галоўныя навіны
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце


Адмовілі ў праве на пікет да Дня правоў чалавека

10.12.2007. Тэгі: правы чалавека, пікет, адмова.
Крыніца: BulletinOnline.

23 лістапада Віктар Мязяк, Віктар Сырыца, Карней Пятровіч і Сяргей Гоўша падалі ў Баранавіцкі гарвыканкам заяву на правядзенне 10 снежня пікета да чарговай гадавіны прыняцця ААН Усеагульнай Дэкларацыі аб правах чалавека.

Мэтай мерапрыемства, па іх словах, павінна была стаць прапаганда каштоўнасцей прапісаных ва Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, а таксама прынятых у адпаведнасці з ёй міжнародных пактаў аб грамадскіх і палітычных правах.

За пяць дзён да запланаванага пікета, жыхары Баранавіч атрымалі адмову мясцовых улад. Намеснік старшыні гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч напісаў чатыром актывістам, што тыя не ўказалі ў заяве згодна Закону аб масавых мерапрыемтсвах у Рэспубліцы Беларусь:

1. Меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемтсва.

2. Меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемтсва.

3. Не дадалі да заявы пісьмовыя абавязацельствы арганізатараў пікета па захоўванні грамадскага парадку.

Але справа ў тым, што ў заяве, пададзенай у гарвыканкам, чатыры жыхары Баранавіч чорным па беламу напісалі: "Заяўляем, што абавязак па арганізацыі і правядзенні пікета, захоўванне грамадскага парадку падчас мерапрыемства бярэм на сябе. Таксама, як прадугледжана артыкулам 10 Закона аб масавых мерапрыемтсвах, у тэрмін не пазней за 10 дзён пасля правядзення пікета гарантуем аплату выдаткаў, прадугледжаных артыкулам і звязаных з правядзеннем масавага мерапрыемтсва".

– Гарадскія ўлады ад нас проста адбрахаліся. На нейкі момант яны вырашылі зрабіцца сляпымі і парушыць закон. Можа ім набыць акуляры? Для гэтага мы пачалі афармляць неабходныя паперы для скаргі на Баранавіцкі гарвыканкам у камітэт ААН па правах чалавека ў Жэневе, – расказаў адзін з заяўнікаў пікета Сяргей Гоўша.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования