Сьмерць на працоўным месцы

2007 2007-12-11T13:42:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За 11 месяцаў гэтага года ў Беларусі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 210 работнікаў. Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, гэта на 13,6% (33 чалавекі) менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле інфармацыі Мінпрацы, 156 чалавек загінулі ў выніку парушэння нарматыўных патрабаванняў аховы працы, 36 — у выніку дарожна‑транспартных здарэнняў.

Апрача таго, за 11 месяцаў гэтага года былі цяжка траўмаваныя 668 работнікаў, што на 4,8% (34 чалавекі) менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Прычынамі траўм 608 работнікаў прызнаны парушэнні нарматыўных патрабаванняў аховы працы, 60 работнікаў пацярпелі ў выніку дарожна‑транспартных здарэнняў.

Як паведамляе прэс‑служба Мінпрацы, згодна з матэрыяламі спецыяльных расследаванняў у стане алкагольнага ап’янення знаходзіліся 32,3% з ліку загінулых у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і 11,3% пацярпелых, якія атрымалі траўмы з цяжкім зыходам.

За 11 месяцаў 2007 года адзначаны рост смяротна траўмаваных у арганізацыях МІнпрацы — 14 чалавек (за аналагічны перыяд 2006 года — 7 чалавек), Мінбудархітэктуры — 19 (16), Мінсувязі — 3 (2), канцэрна «Белнафтахім» — 7 (5) і НАНБ — 1 (0). Колькасць няшчасных выпадкаў з цяжкім зыходам узрасла ў арганізацыях Мінлясгаса — 11 чалавек (за 11 месяцаў 2006 года — 8 чалавек), Мінбудархітэктуры — 49 (46), Мінадукацыі — 3 (0), Мінгандлю — 2 (0), Міністэрства аховы здароўя — 2 (1), Дзяржкамваенпрама — 4 (3), а таксама ў арганізацыях камунальнай і прыватнай форм уласнасці Віцебскай — 41 (36), Гомельскай — 35 (34), Гродзенскай — 35 (29) і Мінскай — 55 (44) абласцей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international