Пракуратура адмовілася заводзіць крымінальную справу па супрацьзаконных дзеяньнях АМАПАўцаў, якія 19 кастрычніка зьбівалі Анатоля Лябедзьку і журналістаў
26.11.2004.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.Пракуратура Ленінскага раёну Мінску адмовілася ўзбуджаць крымінальныя справы па фактах зьбіцьця 19 кастрычніка лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і журналістаў расейскіх тэлеканалаў НТВ і Ren-TV. Супрацоўнікі пракуратуры не знайшлі складу злачынства ў дзеяньнях міліцыянтаў, якія разганялі акцыю пратэсту апазыцыі супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. Прадстаўнікі АГП гавораць, што гэта не азначае, што крымінальная справа супраць амонаўцаў ня будзе заведзеная пасьля таго, як у Беларусі зьменіцца ўлада.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








