25-га лістапада калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам суддзі Лугіной адхіліла скаргу Вольгі Завадскай.

2004 2004-11-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці зніклага в июле 200 года аператара ОРТ абскарджвала адмову суда Цэнтральнага раёна разгледзець яе скаргу на дзеянні рэспубліканскай Пракуратуры. В. Завадская хацела прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў пракуратуры, якія праігнаравалі яе патрабаванне вярнуцца да разгляду справы аб выкраданні яе сына Дзмітрыя Завадскага.

20-га ліпеня бягучага году падчас прэс-канферэнцыі А.Лукашэнка заявіў, што мае "некаторыя дакументы", якія могуць ператварыць справу Завадскага ў "антысправу". На падставе гэтай інфармацыі маці журналіста Вольга Завадзкая 4-га жніўня падала ў рэспубліканскую Пракуратуру заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў звязку з "наноў адкрытымі" абставінамі ў справе аб знікненні яе сына. Пракуратура ніяк не адрэагавала на зварот, і 17-га верасня В. Завадская падала ў суд Цэнтральнага раёна Мінска скаргу на незаконныя дзеянні пракурорскіх работнікаў, патрабуючы абавязаць іх даць матываваны адказ. Паколькі Цэнтральны суд у лістападзе адмовіўся разглядаць зварот у сувязі з "непадведамаснасцю" справы, В. Завадская падала скаргу ў суд вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international