50 базавых велічыняў (1 млн. 200 тыс. беларускіх рублёў) пастанавіў спагнаць з Андрэя Шантаровіча Ваўкавыскі раённы суд, разгледзеўшы яго адміністратыўную справу. Суддзя Юры Якімовіч палічыў галадоўку заснавальніка і галоўнага рэдактара "Местной газеты" несанкцыянаваным пікетам.

2004 2004-11-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік аддзела Ваўкавыскага РАУС Аляксандр Глебаў, які 17-га лістапада склаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні А. Шантаровіча (арт. 167 ч.1), у судзе аргументаваў сваю пазіцыю тым, што па ўсім горадзе (у тым ліку і ў акне рэдакцыі "Местной газеты") былі вывешаныя плакаты з інфармацыяй пра галадоўку. На яго думку, гэта надало акцыі публічнасці і ператварыла яе ў несанкцыянаваны пікет.

Адвакат журналіста Аляксандр Бірылаў заявіў, што міліцыя не прадставіла ў суд ніякіх доказаў віны А. Шантаровіча, і папрасіў спыніць судовы працэс. Сам галоўны рэдактар "Местной газеты" у судзе заявіў, што як грамадзянін Беларусі ён мае права абвяшчаць галадоўку, калі захоча, і інфармаваць пра гэта грамадскаць.

Нагадаем, што 20-га кастрычніка Андрэй Шантаровіч на знак пратэсту супраць рашэння Міністэрства інфармацыі прыпыніць на месяц выданне яго газеты абвесціў бестэрміновую галадоўку пратэсту, якую 21 дзень трымаў у памяшканні карпункта "Местной газеты" ў Ваўкавыску.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international