ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ АДМОЎЛЕНА Ў РЭАБІЛІТАЦЫІ

2007 2007-12-07T14:34:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генеральны пракурор, які разглядаў, прашэньне аб рэабілітацыі паэткі, спасылаецца на тое, што ён не нададзены правам апратэставаньня пастаноў Прэзыдыўма Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь. Менавіта такой пастановай ад 24 лістапада 1999 г. Ларыса Геніюш прызнаная не падлеглай рэабілітацыі.

Нагадаем, што прашэньне аб рэабілітацыі было накіраванае на імя Генеральнага пракурора 1 лістапада. Яго ініцыятарамі выступілі Аргкамітэт па ўшанаваньню памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, Саюз беларускіх пісьменнікаў і "Беларускі Хельсінкскі Камітэт". Прашэньне было падпісана больш за 70 вядомымі грамадзянамі нашай краіны, сярод якіх Ніл Гілевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Кузняцоў, Тацяна Працько і інш.

Па словах вядомага праваабаронцы Гары Паганяйла "дзеючае ў Беларусі заканадаўства не дазваляе прынесьці пратэст на пастанову Прэзідыўма Вярхоўнага Суду. Для праваабаронцы ясна, што Вярхоўны Суд прыняў палітычна матываванае рашэньне, далёкае ад прынцыпаў законнасьці і справядлівасьці. Застаецца, мабыць, адзіны выхад- зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН і прадставіць Беларусь як парушальніка правоў на справядлівы, кампетэнтны, незалежны суд!"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international