Раду бяспекі ААН заклікаюць разгледзець сітуацыю ў Беларусі

2007 2007-12-10T14:06:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы заклікалі Раду бяспекі ААН вярнуцца да разгляду парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. "Мы заклікаем краіны, якія з'яўляюцца пастаяннымі сябрамі Рады бяспекі ААН, асабліва кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, вярнуцца да разгляду праблем, звязаных з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі", – гаворыцца ў заяве аргкамітэта па фармаванні ў Беларусі Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

Заява распаўсюджаная 10 снежня, у Сусветны дзень абароны правоў чалавека. Нагадаем, у гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

У заяве падкрэсліваецца, што беларускія ўлады парушаюць прынцыпы міжнароднага права і абавязальніцтвы краіны ў рамках Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, ігнаруючы крытыку міжнароднай супольнасці, паведамляе БелаПАН.

Аргкамітэт нагадвае, што 21 лістапада 2007 года Трэці камітэт ААН прыняў рэзалюцыю, у якой змешчаны заклік да ўрада Беларусі "неадкладна і безумоўна вызваліць усіх, затрыманых па палітычна матываваных прычынах", а таксама спыніць "прыгнёт і запалохванні" апанентаў улады. "Пакуль няма сур'ёзных падстаў лічыць, што беларускі ўрад адгукнецца на дадзеныя прапановы", – падкрэсліваецца ў заяве аргкамітэта.

"Перакананыя, што ўся сусветная супольнасць, уключна Расею, разумее і падтрымае імкненне беларускай грамадскасці да ўсталявання ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага ўрада, няўхільна выконваючага прынятыя міжнародныя абавязальніцтвы, якое забяспечвае права і свабоды сваіх грамадзян", – гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international