Прысуд Аляксандру Данілеўскаму – 180 гадзінаў грамадскіх работ

2007 2007-12-07T15:59:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

180 гадзінаў грамадскіх работ у выглядзе крымінальнага пакараньня атрымаў студэнт першага курсу ЕГУ з Віцебску Аляксандар Данілеўскі. Сёньня, пасьля тыднёвага разгляду сутнасьці крымінальнай справы, суддзя суду Першамайскага раёна Віцебска Алена Шарэц прызнала яго вінаватым у парушэньні часткі 1 артыкула 380 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстаньне або распаўсюд падробных дакументаў, штампаў, пячатак бланкаў).

 

Гісторыя гэтая пачалася яшчэ летам, калі моладзевы актывіст прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту каля будынка суду ў Віцебску. Тады ён быў пакараны адміністрацыйным судом і выключаны з Віцебскага дзяржуніверсітэту.  Верагодна, каб пазбегнуць выключэньня, юнак вымушаны быў бараніцца  з дапамогай медыцынскай даведкі, якую суд палічыў падробкай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international