Баранавіцкія чыноўнікі “гуляюць” з грамадзянамі па сваіх правілах

2007 2007-12-07T13:09:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 “… Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць у дазволе на правядзеньне пікета ў сувязі з тым, што заява не адпавядае патрабаваньням арт.4, арт. 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У заяве не ўказаны меры па забеспячэньню грамадскага парадку і бяспекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства, меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства….”  Такі шаблонны адказ атрымалі заяўнікі пікету з нагоды гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Д. Касцюкевіча.

 

Між тым, у заяве на правядзеньне пікету, якія падалі ў гарвыканкам заяўнікі Карней Пятровіч, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша і Віктар Мезяка, дакладна паведамляецца, што “ абавязкі па арганізацыі і правядзеньню пікета, забеспячэньню грамадскага парадку падчас гэтага мерапрыемства бярэм на сябе.   …У тэрмін не пазьней за дзесяць дзён пасьля правядзеньня пікета, мы гарантуем аплату выдаткаў, прадугледжаных артыкулам 10  Закона “Аб масавых мерапрыемтвах у Рэспубліцы Беларусь”.

 

Параўнаўшы гэтыя цытаты лёгка зрабіць выснову, што баранавіцкае чынавенства размаўляе са сваімі грамадзянамі на розных мовах, адвольна трактуючы вышэйзгаданы Закон, нават не абцяжарваючы сябе пошукам больш істотных прычын для адмовы ў правядзеньні пікету, прысвечанага Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якую падпісала і Рэспубліка Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international