Рэдактар "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч дае паказанні ў міліцыі адносна галадоўкі

2004 2004-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 лістапада рэдактар ваўкавыскай "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч быў выкліканы ў міліцыю. У Ваўкавыскім РУАС у яго ўзялі тлумачэнні адносна правядзення "несанкцыянаванай акцыі" - галадоўкі, якую ён праводзіў з 20 кастрычніка па 9 лістапада на знак пратэсту супраць рашэння Міністэрства інфармацыі прыпыніць выданне. Супрацоўнікаў міліцыі цікавілі падрабязнасці галадоўкі, а таксама ўлёткі, якія зьявіліся ў Ваўкавыску і паведамлялі пра галадоўку рэдактара.
17 лістапада ня выйшаў чарговы нумар "Новай газеты". Як паведаміў А.Шантаровіч, у сталічнай друкарні "Плутас" былі надрукаваныя 2,5 тысячы асобнікаў выдання, а потым друк быў спынены па прычыне "запазычанасці рэдакцыі перад друкарняй". Па словах А.Шантаровіча, яшчэ ўчора яму пра гэтую запазыку не паведамлялі. У першым пасля вымушанага перапынку нумары газеты гаворка ішла пра галадоўку А. Шантаровіча і ваўкавыскага прадпрымальніка М.Аўтуховіча, пра вынікі парламенцкіх выбараў і рэферэндуму. (БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international