Бухвостаў: Ініцыятыва Козіка абсурдная, але яна можа загнаць нас у падполле

2007 2007-12-06T15:19:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адзіную прафсаюзную арганізацыю плануе стварыць Леанід Козік, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён заявіў, што на наступны год пастаўлена задача ўключыць у склад ФПБ усіх сябраў альтэрнатыўных прафсаюзаў. На яго думку, “90% сябраў такіх федэрацый патрапілі туды ў выніку блытаніны 1990-х гадоў”, інфармуе БЕЛТА.

Вось як пракаментаваў Еўрарадыё заяву Козіка дзеяч незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандр Бухвостаў:

“Гэта абсурд. Козік даўно такую ідэю выношвае, што трэба ўсіх аб’ядноўваць пад эгідай Федэрацыі. Але гэта смешна. Федэрацыя – гэта не прафсаюзы…”.

Аднак у той жа час Бухвостаў прызнае, што ўлады здольныя ліквідаваць незалежны прафсаюзны рух:

“Яны могуць пазбавіць нас рэгістрацыі. Яны могуць пераследаваць нас, на прадпрыемствах. І калі пазбавяць рэгістрацыі, незалежныя прафсаюзы будуць падпольна існаваць. Але незалежныя прафсаюзы мусяць заставацца і яны будуць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international