Салігорскія актывісты наведалі пракуратуру па справе Івана Шылы

2007 2007-12-06T11:35:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да 7 сьнежня салігорская пракуратура павінна скончыць праверку па справе супраць Івана Шылы. Нагадаем, што 7 лістапада салігорскія моладзевыя актывісты правялі акцыю "Камунізм пад трыбунал", удзельнікі якой былі гвалтоўна затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.
Пазьней адміністратыўная камісія аштрафавала маладзёнаў на 5 мільёнаў рублей. У дачыненьні да лідэра салігорскіх маладафронтаўцаў было вырашана ўзбудзіць крымінальную справу за супраціўленьне супрацоўнікам міліцыі "з заламанымі рукамі", паводле якой і праводзіцца пракурорская праверка.
Учора пракуратуру наведалі моладзевыя актывісты Павал Батуеў і Аляксей Валабуеў для тлумачэньня абставінаў. Павал пацьвердзіў факт супрацьпраўнага і гвалтоўнага затрыманьня маладзёнаў і паабяцаў прадставіць у якасьці доказаў фотаздымкі. Аляксей адмовіўся ад дачы тулмачэньняў, спаслаўшыся на тое, што сьледчы цікавіўся ня сутнасьцю справы, а яго датычнасьцю да акцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international