У сьвеце – правы чалавека, а ў Берасьці – футбол

2007 2007-12-06T10:38:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aaa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека у Берасцейскі гарвыканкам было пададзена 2 заяўкі на правядзеньне пікетаў 9 снежня на вуліцы Леніна (побач з фантанам) і на стадыёне “Лакаматыў”.

 

Днямі адзін з заяўнікаў акцыі Юры Жыдовіч атрымаў адказ за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкама В. Хафізава, які паведамляе, што “9 снежня на стадыёне “Лакаматыў” адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё футбольнага сезону сярод аматарскіх каманд горада Брэста па футболе з правядзеньнем фінальнага матчу на кубак горада. У сувязі з гэтым Вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па заяўленаму адрасу”.

 

Яшчэ адзін адказ Хафізаў накіраваў 5 снежня другому заяўніку Сяргею Вакуленка, у якім, у прыватнасьці паведамляецца: “У адпаведнасьці з арт.5 Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і рашэньнем гарадскога выканаўчага камітэта ад 25.10.2006 года “Аб вызначэньні пастаяннага месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у г. Брэсце” вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па пададзенаму адрасу (вуліца Леніна, 22)”

Як лічыць мясцовы праваабаронца Уладзімер Вялічкін, адмова ў правядзеньні пікету на стадыёне “Лакаматыў” цалкам надуманая і ў чарговы раз красамоўна дэманструе рэальныя адносіны ўлады да правоў чалавека ў Беларусі. Пікет на стадыёне “Лакаматыў”, які вызначаны рашэньнем Берасцейскага гарвыканкама як месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, ніякім чынам не можа замінаць  ўрачыстаму закрыцьцю футбольнага сезону, а хутчэй  наадварот – стварыў бы магчымасьць для прыцягненьня большай колькасьці гараджан і дапоўніў бы спартыўнае свята агульнаграмадзянскім сэнсам. На самой жа справе, сваімі дзеяньнямі ўлады парушаюць “правы асобаў, грамадзянаў і органаў грамадства спрыяць і бараніць агульнапрынятыя правы чалавека і падставовыя свабоды”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international