Сяргею Каваленка адмоўлена ў задавальненьні скаргі

2007 2007-12-05T13:26:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі абласны суд пакінуў без задавальненьня касацыйную скаргу актывіста Сяргея Каваленкі на рашэньне суду Віцебскага раёна, які вынес адміністрацыйнае пакараньне ў выглядзе штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Яшчэ напрыканцы кастрычніка мясцовыя актывісты і праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў у гады сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. Праз нейкі час каля 25 чалавек было  затрымана і дастаўлена ў Віцебскі РАУС. Сярод пакараных грашовымі штрафамі на другі дзень быў і Сяргей Каваленка.

Як стала вядома  ПЦ "Вясна", трое актывістаў падалі скаргі на рашэньні раённага суда, які 28 лістапада пакінуў без задавальненьня скаргі Зьміцера Якаўлева і Сяргея Белязекі. Сёньня суддзя суду Віцебскай вобласці Анатоль Рэдзько паўтарыў “подзьвіг” сваіх калег і адмовіў  задаволіць скаргу яшчэ аднаго актывіста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international