Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Беларускія мытнікі ўсё часцей забіраюць «для вывучэння» кампутары журналістаў

05.12.2007. Тэгі: журналісты, перасьлед, перлюстрацыя.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Супрацоўнікі беларускіх мытных службаў усё часцей праўляюць інтарэс да кампутараў, якія возяць з сабою журналісты. У ноч з 1 на 2 снежня на станцыі Церахава на ўкраінска-беларускай мяжы мытнікі забралі «для вывучэня» ноўтбук журналіста Радыё «Рацыя» Аляксея Мінчонка, які вяртаўся з прэс-тура па ўкраінскай частцы Чарнобыльскай зоны.

Як паведаміла Радыё “Рацыя”, А. Мінчонак вяртаўся ў Беларусь на цягніку “Кіеў-Мінск” разам з іншымі журналістамі – удзельнікамі згаданага прэс-туру. Інтарэс у мытных службаў выклікаў толькі кампутар журналіста “Рацыі”. Мытнікі заявілі, што да іх “паступіла аператыўная інфармацыя”, на падставе якой яны па загаду вышэйшага кіраўніцтва забіраюць ноўтбук “для вывучэння”.

Па словах А. Мінчонка, “вывучэнне” можа доўжыцца 10 - 15 дзён: менавіта гэтыя тэрміны называлі мытнікі, калі афармлялі “Акт аб узяцці пробаў”.

Між тым, папярэдні досвед іншых прадстаўнікоў СМІ сведчыць, што тэрмін гэткай праверкі можа зацягнуцца на больш доўгі час. У сярэдзіне кастрычніка ў дваіх сцпрацоўнікаў беларускага інтэрнэт-рэсурсу
generation.by Юрыя Сідуна і Вольгі Кузьміч, якія вярталіся з імпрэзы BlogCamp у Кіеве, беларускія мытнікі таксама забралі ноўтбукі. Кампутары знаходзіліся на праверцы ў аддзеле тэхнічных сродкаў мытнага кантролю гомельскай мытні да канца лістапада.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования