Гродзенская міліцыя ізноў актывізавала пошук журналістаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэста супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу ў Гродне.

2004 2004-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў сябра Гарадзенскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) Андрэй Кусяльчук, 16 лістапада офіс адной з мясцовых грамадскіх арганізацый наведаў капітан міліцыі старшы інспектар аддзела прафілактыкі і аховы правапарадку Ленінскага РАУС Гродна Пётр Ленец. З ягоных словаў вынікала, што ён шукае журналістку Ірыну Чарняўку, каб узяць тлумачэнні адносна ўдзелу ў акцыі пратэсту і скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Міліцыя ўжо затрымлівала трох з пяці ўдзельнікаў акцыі. У выніку Павел Мажэйка быў пакараны судом Ленінскага раёна Гродна на сем сутак адміністрацыйнага арышту, а Наталля і Анатоль Макушыны атрымалі па 480 тысяч рублёў штрафу кожны.
Нагадаем, што пяцёра гарадзенскіх журналістаў 4-га кастрычніка зладзілі пікет на в.Савецкай г.Гродна, пратэстуючы супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу. Журналісты трымалі ў руках аркушы паперы са словамі "У Гродне судзяць журналістаў!!!" Пасля папярэджанняў міліцыянтаў, журналісты згарнулі пікет і, трымаючы аркушы ў руках, прайшлі па цэнтральнай вуліцы горада. Нагодай для правядзення акцыі стала прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасьці рэдактара "Биржи информации" Алены Раўбецкай, якой інкрымінавалі распаўсюд абразлівай для прэзідэнта інфармацыі.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international