Кіраўніцтва Ленінскага РАУС Берасця прызнала неналежнымі ўмовы знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) раённага аддзела міліцыі. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу прадстаўнікоў РАУС на скаргу мясцовага праваабаронцы Рамана Кісляка.
22.11.2007.
Тэгі: акцыі, палітвязьні.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Заяўнікаў пікетаў у падтрымку беларускіх палітвязняў, што меліся адбыцца 25 лістапада ў Гродне, сёння выклікалі ў РАУСы розных раёнаў горада.
Заяўкі на пікеты падаваліся прадстаўнікамі Беларускага Хельсінскага камітэта, Партыі камуністаў беларускай і Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ніводнай акцыі ў Гродне не дазволілі. Падрабязнасці паведамляе карэспандэнт радыё Сяргей Апановіч:
«У Ленінскім РАУС маёр Хілько, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі правёў з актывістамі размову, падчас якой растлумачыў заяўнікам адказнасць за парушэнне грамадскага парадку.
Тых самых 9 чалавек праз дзве гадзіны выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе на працягу гадзіны падпалкоўнік Чарняк тлумачыў хлопцам, каб яны не выходзілі на недазволеныя акцыі.
Як кажа адзін з ініцыятараў правядзення пікетаў у падтрымку палітвязняў прадстаўнік БХК Раман Юргель, акцыя ў Гродне будзе праведзеная ў іншым фармаце».
Навіны па тэме
28.11.2008 “Невыязныя” пройдуць маршам
25.11.2008 Берасьцейскія праваабаронцы падалі заяўкі на правядзеньне мітынгу і дэманстрацыі 10 снежня
25.11.2008 Затрыманьні ля Валадаркі з прымяненьнем фізычнай сілы
25.11.2008 Прызначаная дата суду над Аляксандрам Баразенкам
24.11.2008 У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








