Баранавіцкія чыноўнікі не дазволілі літаратарам збірацца ў Доме культуры

2007 2007-11-26T17:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкія мастакі і літаратары з творчага згуртавання “Святліца” атрымалі адказ ад гарадскіх уладаў на сваю просьбу выдзяліць для паседжанняў памяшканне. Чыноўнікі адказалі: не!

Раней творцы збіраліся ў гарадскім Доме культуры, але пасля выхаду ў мінулым годзе чарговага зборніка твораў сяброў “Святліцы” пачаліся праблемы. “Вертыкальшчыкі” не хавалі ад паэтаў, што “занадта праўдзівыя вершы” пра наша жыццё ўвайшлі ў кнігу. У выніку, сяброў аб’яднання выгналі з ДК.

Спроба атрымаць “якое-небудзь памяшканне хоць бы на гадзіну ў тыдзень” была безвыніковай. Арганізацыі, якая не мае нават свайго банкаўскага рахунку, прапанавалі альбо арэндаваць памяшканне за грошы, альбо вырашаць праблему нейкім іншым чынам.

А вось нумізматам і некаторым іншым творчым суполкам Дом культуры прадастаўляе памяшканні абсалютна бясплатна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international