Супрацоўнікі беларускіх мытных службаў усё часцей праўляюць інтарэс да кампутараў, якія возяць з сабою журналісты.

2007 2007-12-04T16:54:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У ноч з 1 на 2 снежня на станцыі Церахава на ўкраінска-беларускай мяжы мытнікі забралі «для вывучэня» ноўтбук журналіста Радыё «Рацыя» Аляксея Мінчонка, які вяртаўся з прэс-тура па ўкраінскай частцы Чарнобыльскай зоны.

Як паведаміла Радыё “Рацыя”, А. Мінчонак вяртаўся ў Беларусь на цягніку “Кіеў-Мінск” разам з іншымі журналістамі – удзельнікамі згаданага прэс-туру. Інтарэс у мытных службаў выклікаў толькі кампутар журналіста “Рацыі”. Мытнікі заявілі, што да іх “паступіла аператыўная інфармацыя”, на падставе якой яны па загаду вышэйшага кіраўніцтва забіраюць ноўтбук “для вывучэння”.

Па словах А. Мінчонка, “вывучэнне” можа доўжыцца 10 - 15 дзён: менавіта гэтыя тэрміны называлі мытнікі, калі афармлялі “Акт аб узяцці пробаў”.

Між тым, папярэдні досвед іншых прадстаўнікоў СМІ сведчыць, што тэрмін гэткай праверкі можа зацягнуцца на больш доўгі час. У сярэдзіне кастрычніка ў двух супрацоўнікаў беларускага інтэрнэт-рэсурсу generation.by Юрыя Сідуна і Вольгі Кузьміч, якія вярталіся з імпрэзы BlogCamp у Кіеве, беларускія мытнікі таксама забралі ноўтбукі. Кампутары знаходзіліся на праверцы ў аддзеле тэхнічных сродкаў мытнага кантролю гомельскай мытні да канца лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international