Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Выратуем «Востраў надзеi»!

26.11.2007. Тэгі: здароўе, сацыяльная сфэра.
Крыніца: «Народная воля».

Цэнтр для цяжкахворых дзяцей у Мiнску “Востраў надзеi” павiнен дзяржаве 16 млн рублёў i спадзяецца на дапамогу грамадскасцi.

Як паведамiла БелаПАН дырэктар цэнтра Людмiла Гуцько, “Востраў надзеi” — дзённы пансiянат для iнвалiдаў I групы з цяжкiмi захворваннямi: сiндромам Дауна, ДЦП, аўтызмам, эпiлепсiяй i шызафрэнiяй. Бацькi прыводзяць туды дзяцей ранiцай i забiраюць вечарам. Пансiянат арганiзаваны ў 1996 годзе як грамадскае аб'яднанне адаптацыйна-аздараўленчага профiлю. “Да 2001 года мы, як сацыяльны праект, мелi гарантыi фiнансавання з дзяржбюджэту праз рэспублiканскае таварыства iнвалiдаў. Затым, згодна з указам прэзiдэнта, была адменена дапамога грамадскiм арганiзацыям з дзяржбюджэту”, — зазначыла Людмiла Гуцько.

Паводле яе слоў, 16 мiльёнаў рублёў (недаплаты па падатках i запазычанасць па арэнднай плаце) — “непад'ёмная сума” для сацыяльнай групы, якую прадстаўляюць выхаванцы цэнтра. Напрыклад, летась плата за знаходжанне ў пансiянаце павысiлася больш чым у два разы, да 100 тысяч рублёў, у той час як пенсiя для iнвалiда I групы пасля 18 гадоў у Мiнску складае 172 тысячы.

Апрача даходаў ад бацькоўскай платы, “Востраў надзеi” атрымлiвае матэрыяльную падтрымку ад шведскай дабрачыннай арганiзацыi “Зорка надзеi” i разавую дапамогу ад прыватных беларускiх дабрачынцаў, але сродкаў, паводле слоў дырэктара, “не хапае катастрафiчна”. У вынiку з 1 верасня гэтага года кiраўнiцтва цэнтра мусiла адмовiцца ад арэнды свайго падвальнага памяшкання, дзе размяшчалiся майстэрнi па керамiцы, лозапляценнi, трэнажорная зала i склад.

Як паведамiла Л.Гуцько, большасць сем'яў (39 з 45), якiя карыстаюцца паслугамi цэнтра, — няпоўныя, мацi i дзiця. “Мужчыны ў 90% выпадкаў пасля нараджэння псiхiчна хворага дзiцяцi пакiдаюць сем'i. Для таго, каб сям'я выжыла, мацi павiнна працаваць. Сядзелкi мацi нашых дзяцей не па сродках. Такiм чынам, наш цэнтр — гэта апошняя iх надзея”, — падкрэслiла дырэктар. Кожная з такiх сем'яў, паводле яе слоў, мае патрэбу ў самых элементарных рэчах — адзеннi, абутку, памперсах.

Цэнтр “Востраў надзеi” знаходзiцца па адрасе: Мiнск, вул.Сердзiча, 9; тэл. 255-27-87. Усе, хто жадае дапамагчы гэтай арганiзацыi, могуць перавесцi грошы на разлiковы рахунак: 3015004058003 у Мiнскiм аддзяленнi “Цэнтральнае” ААТ “Белзнешэканамбанк”, код 728. УНН 101127909, ОКПО 37413079.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования