Магілёў: Актывісты будуць судзіцца з кіраўніком справамі гарвыканкаму

2007 2007-12-03T16:36:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заяўнікі пікетаў за вызваленьня Аляксандра Казуліна зьбіраюцца судзіцца з кіраўніком справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігарам Аўсеенкам. Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў і Сяргей Фамін вінавацяць чыноўніка ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, парушэньні Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У суботу актывісты замоўнай поштай адправілі скаргу ў Ленінскі суд Магілёва. Юры Новікаў і Сяргей Фамін просяць суд адмяніць пастанову Магілёўскага гарвыканкаму і абавязаць яго разгледзець заяўку на пікетаваньне зноў, узгадніўшы з імі дату правядзеньня.

31 кастрычніка Магілёўскі аблвыканкам прызнаў, што падчас разгляду заяўкі на пікетаваньне было парушана заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Аблвыканкам абавязаў гарвыканкам больш якасна разглядаць звароты грамадзянаў.

24 жніўня кіраўнік справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігар Аўсеенка забараніў правядзеньне пікету. Сваё рашэньне ён матываваў тым, што акцыі пратэсту супраць утрыманьня пад вартай грамадзянаў ёсьць спосабам ціску на судовыя дзяржаўныя органы ўлады.

Акцыя пратэсту была прымеркаваная да пяцісот дзён зьняволеньня Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international