Пікетаваць можна ў лесе за горадам

2007 2007-12-03T13:39:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет у Віцебску, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 снежня, праводзіць забаронена. Пра гэта з адказу намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама Паўла Лосіча стала вядома заяўніку акцыі, кіраўніку Віцебскай філіі БХК Паўлу Левіну.  

 

Прычына адмовы традыцыйная і банальная: у Віцебску, як дарэчы і ў многіх іншых гарадах Беларусі, мясцовыя ўлады вызначылі пляцоўку для правядзеньня масавых грамадскіх акцый у самым малалюдным і аддаленым месцы – у парку Мазурына, а фактычна ў лесапарку на ўскрайку абласнога цэнтра. Усе астатнія варыянты нават не разглядаюцца.

Як  стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, на рашэньне гарадскіх уладаў Віцебска будзе пададзена скарга у Віцебскі гарадскі суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства