Ваўкавыская галадоўніца пенсіянерка Валянціна Салдатава ад панядзелка зьмешчаная ў шпіталь — пагоршылася здароўе.
16.11.2004.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Цягам 19 дзён 67-гадовая пэнсіянэрка адмаўляецца ад ежы на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, перасьледу незалежнай “Мясцовай газэты” і бязьдзеяньня ўладаў у вырашэньні жыцьцёвых праблемаў.Валянціна Садатава хварэе на цукровы дыябэт, і на шпіталізацыі настоялі лекары. Але жанчына пагадзілася толькі на дзённы стацыянар, бо мусіць даглядаць непаўнагадовую ўнучку-школьніцу. Спадарыня Салдатава прымае лекі й працягвае галадоўку.
На 16 лістапада Ваўкавыску заплянаванае выязное паседжаньне Гарадзенскага аблвыканкаму, на парадку дня якога “Нядобранадзейнае палітычнае становішча ў раёне”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








