Судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць бабулі былога кандыдата ў дэпутаты Аляксея Шэіна

2004 2004-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Коштам гэтай маёмасьці яны думаюць пагасіць штраф, які быў накладзены на Аляксея за ўдзел у апазыцыйнай акцыі.

Бабуля Аляксея Шэіна жыве ў Ракаве. Аляксей прапісаўся ў яе хаце ў ліпені, а ў жніўні зарэгістраваўся ў якасьці кандыдата ў дэпутаты па Маладэчанскай акрузе. Вось тады ўлады і згадалі, што Аляксей вінен дзяржаве грошы — 1 мільён 250 тысяч рублёў. Гэта штраф, якім пакараў маладафронтаўца Маскоўскі суд у 2001 годзе за тое, што ён разам з паплечнікамі ўсклаў кветкі ля Менскага СІЗА, каб ушанаваць памяць расстраляных фашыстамі менскіх падпольшчыкаў.

Бабуля Аляксея згадала 1933 год. Тады яе ў трохгадовым узросьце разам з бацькамі выслалі ў Сібір, перад высылкай людзі ў цывільным таксама апісвалі маёмасьць.

Аляксей Шэін паведаміў Радыё Свабода, што будзе аспрэчваць дзеяньні судовых выканаўцаў у абласным судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international