Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву абвінавачваюць у крымінальных злачынствах
28.11.2007.
Тэгі: крымінальная справа, моладзевы актывіст, графіці.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Паводле пратаколу затрыманьня, дзяўчыну абвінавацілі ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Сёньня ёй інкрымінавалі яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі (арт.193) і зьнявага дзяржаўнай сымболікі (арт.139). Апошняе абвінавачаньне зьвязана з падзеямі 30 кастрычніка, калі нехта падзер на шматкі дзяржаўны сьцяг РБ, які вісеў над будынкам полацкай пракуратуры. Па факту зьнявагі дзяржсымболікі была заведзеная крымінальная справа, і цяпер у гэтым учынку абвінавачваюць Кацярыну Салаўёву.
Супрацоўнікі КДБ правялі сёньня ў пакоі студэнцкага інтэрнату, дзе жыве Кацярына, ператрус, і знайшлі балёнчыкі з фарбаю. Пасьля экспэртызы высьветліцца, ці рабіліся гэтай фарбай палітычныя графіці, што зьявіліся апошнім часам ў Полацку.
Заўтра дзяўчыну мусяць чарговым разам выклікаць у міліцыю.
Кацярыне Салаўёвай 19 гадоў. Яна вучыцца на 2-м курсе гісторыка-філялягічнага факультэту Полацкага дзяржунівэрсытэту.
Навіны па тэме
01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет
26.09.2008 Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка адпраўлены ў ваенны шпіталь
26.09.2008 Франака Вячорку зноў выклікалі ў ваенкамат
17.09.2008 Пераслед актывістаў кампаніі “Джынс за Свабоду”
17.09.2008 Як кругі на вадзе…
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











