viasna on patreon

12 лістапада Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь прызнаў несапраўдным загад аб прыпыненні дзейнасці газеты "Время".

2004 2004-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выпуск газеты быў прыпынены на 3 месяцы 24 жніўня загадам №146, падпісаным міністрам інфармацыі Уладзімірам Русакевічам. Нагодаю для ўжывання да рэдакцыі такой жорсткай меры было тое, што ВПУП "Выдаведскі дом "Время", нібыта "не маючы юрыдычнага адрасу, выпусціла 12 і 19 жніўня 2004 года два нумары газеты з пазнакаю папярэдняга, не існуючага адрасу, што ёсць парушэннем артыкулаў 10 і 26 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". (Нагадаем, што газета "Время" была прыпыненая ў перыяд правядзення парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, а ўвогуле падчас выбарчай кампаніі Міністэрства інфармацыі прыпыняла выданне 12 газет.)
Рэдакцыя абскардзіла загад міністра ў суд. Пасля двухдзённага разбіральніцтва суддзя Аркадзь Сусло цалкам задаволіў іскавыя патрабаванні, прызнаўшы несапраўдным загад міністра інфармацыі №146 "Аб прыпыненні дзейнасці газеты "Время", і пастанавіў спагнаць з адказчыка судовыя выдаткі, якія панёс ісцец. Рашэнне набыло моц з моманту яго аб'яўлення на судовым паседжанні.
Судовае рашэнне на карысць рэдакцыі вынесенае незадоўга да заканчэння тэрміну, на які выданне газеты "Время" было прыпыненае. Нягледзячы на гэта, прадстаўнікі істца задаволеныя вынікамі судовага разбіральніцтва, паколькі два прыпыненні дзейнасці сродка масавай інфармацыі напрацягу года патрабуюць абавязковай перарэгістрацыі гэтага СМІ.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства