viasna on patreon

Суд Кастрычніцкага раёну не задаволіў грамадзянскі іск сьледчага па асабліва важных справах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вячаслава Цераховіча да карэспандэнткі "Белорусской деловой газеты" Ірыны Макавецкай.( RR)

2002 2002-11-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэньне прыняў 18-га лістапада суд Кастрычніцкага раёну Менску, задаволіўшы хадайніцтва прадстаўніка Ірыны Макавецкай Г. Паганяйлы.
Адноўленыя пасьля амаль месяцовага перапынку слуханьні 18-га лістапада доўжыліся каля гадзіны. Судзьдзя І. Басько разгледзела пісьмовае хадайніцтва прадстаўніка І. Макавецкай Г. Паганяйлы й вынесла рашэньне на карысьць газэты. Гары Паганяйла здолеў пераканаць суд, што ў публікацыях па "справе Бандажэўскага-Раўкова", якімі газэта нібыта зьняважыла гонар і годнасьць сьледчага В. Цераховіча, крытыка адрасаваная не яму, а беларускім уладам. Гаворыць Г. Паганяйла:
Г.П.: - Мы ўказалі ў хадайніцтве, што газэта крытыкавала ня толькі пазыцыю сьледчага па канкрэтнае справе, але і ў цэлым пазыцыю ўладаў, зьвязаную з крымінальным перасьледам за іншадумства. То бок, па сутнасьці, гаворка йдзе пра палітычную дыскусію, пра крытыку палітыкі ўраду. Адпаведна, тыя зьвесткі, якія прымаў на свой рахунак Цераховіч, не былі зьвязаныя асабіста зь ім.
"Такія справы не падведамасныя судам па грамадзянскіх справах, паколькі маюць палітычны характар", - даводзіць Г.Паганяйла. Суд пагадзіўся з гэтай аргумэнтацыяй і спыніў справу, кіруючыся путкнам 1-м артыкулу 164 Грамадзянскага-працэсуальнага Кодэксу РБ (непадведамасная суду спрэчка).
Г.П.: -Мы стварылі вельмі сур'ёзны судовы прэцэдэнт, якім "адбіваем ахвоту" сьледчым і пракурорам абскарджваць крытыку ў іх адрас з боку журналістаў за іх працэсуальную дзейнасьць...
Па зьвестках праваабаронцы, сьледчы В. Цераховіч мае намер абскарджваць рашэньне суду ў вышэйшых інстанцыях.
Нагадаем: слуханьні па зыску старшага сьледчага па асабліва важных справах пракуратуры РБ В.Цераховіча распачаліся 2-га кастрычніка. Зыскоўца лічыць, што некалькімі публікацыямі газэта зьняважыла ягоныя гонар, годнасьць і справавую рэпутацыю. Усе публікацыі, якія зыскоўца палічыў для сябе зьневажальнымі, тычыліся гэтак званай "справы ўрачоў" (аб хабарніцтве ў Гомельскім мэдычным інстытуце). Менавіта В.Цераховіч вёў папярэдняе сьледзтва па справе аб хабарніцтве былога рэктара Гомельскага мэдінстытуту Бандажэўскага й начальніка ваеннае катэдры гэтае ўстановы Раўкова. Няправільнае ўжываньне зыскоўцам нормаў матэрыяльнага права, недакладнае кваліфікаваньне дзеяньняў Раўкова, незаконнае ўтрыманьне яго пад вартай, адмова ў сустрэчах з блізкімі, фальсыфікацыі ў часе сьледчых дзеяньняў - усе гэтыя факты, пададзеныя ў матэрыялах І.Макавецкай, В.Цераховіч патрабаваў абвергнуць на першае паласе "БДГ".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства