Турмы пяройдуць у юрысдыкцыю Мін’юсту

2007 2007-11-29T16:50:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Празь Міністэрства юстыцыі праходзяць усе нарматыўныя акты — дырэктывы, дэкрэты, законы, указы. Сёньня па даручэньні прэзыдэнта краіны мы рыхтуем праекты наступных законаў: «Аб асноўных адміністрацыйных працэдурах», «Аб зваротах», рыхтуюцца палажэньні, якія будуць абараняць правы ўласьнікаў жыльля пры зносе дамоў. Рыхтуецца новы дэкрэт прэзыдэнта «Аб асобных пытаньнях рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці ў сельскай мясцовасьці». Яшчэ адзін праект, які мы рыхтуем называецца «Аб актывізацыі прыцягненьня замежных інвэстыцый». Мы будзем даваць ільготы тым арганізацыям, якія маюць інвэстыцыі з‑за мяжы. Будзе працягвацца спрошчваньне натарыяльных структур», — сказаў Віктар Галаванаў.

За мінулы год 274 асобы праз суды былі адноўлены на працы. На думку міністра гэта сьведчыць пра «нізкую прававую культуру працадаўцаў». Сёлета рэгістрацыі былі пазбаўленыя 20 рыэлтэрскіх арганізацый, дзейнасьць якіх ад нядаўняй пары пачаў рэгуляваць Мін’юст.

На сёньняшні дзень у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый, 36 прафсаюзаў, 19 саюзаў, 61 фонд і больш за 2000 грамадзкіх арганізацый. За гэты год было зарэгістравана 72 грамадзкіх арганізацый. Па словах Галаванава, міністэрства «рада любому грамадзкаму аб’яднаньню незалежна ад таго, чым яно займацца і які статус мае». Дакумэнты на рэгістрацыю «Белай Русі» ў Мін’юст пакуль не падавалі.

Што датычыць палітычных партый, то міністар заявіў, што ягонае ведамства «пашкадавала ПКБ», калі толькі прыпыніла іх дзейнасьць на 6 месяцаў. Амаль за тыя самыя парушэньні заканадаўства партыя жанчын «Надзея» была ліквідаваная. Міністэрства юстыцыі плянава праводзіць праверку ўсіх палітычных партый. У плянах ліквідацыі іншых палітычных партый пакуль няма.

Віктар Галаванаў перакананы, што ўстановы папраўчага тыпу павінны перайсьці ад Міністэрства ўнутраных справаў у юрысдыкцыю Міністэрства юстыцыі. Беларусь адзіная краіна ў СНД, дзе гэта пакуль ня зроблена. Галаванаў паведаміў, што гэта пытаньне цяпер разглядае А.Лукашэнка і ў бліжэйшы час яно будзе вырашана.

Віктар Галаванаў падверг крытыцы дзейнасьць МУС па амністыях. На ягоную думку, амністыі ў Беларусі адбываюцца толькі пасьля перанаселенасьці турмаў. «Палітыка ў пытаньні амністыі павінна быць больш прадуманая. І кіравацца мы найперш павінны не перанаселенасьцю турмаў, а мэтазгоднасьцю знаходжаньня за кратамі таго ці іншага злачынцы. Спадзяёмся, што ў хуткай пэрспэктыве так і будзе», — сказаў міністар.

Таксама Віктар Галаванаў паведаміў пра яшчэ адну навінку — бліжэйшым часам будзе ўведзеная спэцыяльная форма адзеньня для адвакатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international