Міністэрства інфармацыі папярэдзіла "Курьер из Борисова"
15.11.2004.
Міністэрства інфармацыі вынесла 8 лістапада папярэджанне аб парушэнні Закону Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" заснавальніку газеты "Курьер из Борисова" (ТДА "Пресс-сервис"). Папярэджанне вынесенае па падставе парушэння артыкулаў 11 і 2 памянёнага закону. На думку міністэрства, парушэнне арт. 11 палягае ў тым, што рэдакцыя своечасова не паведаміла пра змену тэматыкі выдання з даведачнай і рэкламнай на масава-палітычную. Парушэннем арт. 2 міністэрства назвала тое, кіраўніком рэдакцыі з'яўляецца А.Удавічэнка, а ў выхадных дадзеных галоўным рэдактарам пазначаная іншая асоба - Л. Отчанашанка.Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








