Кася Салаўёва: “Кэдэбэшнікі спрабавалі падпаліць мне валасы”

2007 2007-11-28T14:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Распавядае Кася Салаўёва:” Я ішла на сустрэчу, праходзіла каля полацкага гарвыканкаму, як раптам аднекуль выбеглі мужчыны ў штацкім і без якіх-небудзь тлумачэньняў, як бандыты, павалілі мяне на зямлю, некалькі разоў ударылі, растрэсьлі мой заплечнік, знайшоўшы балёнік з фарбаю, размалявалі ёю маю куртку! Адзін з кэдэбэшнікаў (гэта былі менавіта яны, як я пазьней даведалася) дастаў запальнічку і некалькі разоў паднасіў яе да маіх валасоў, спрабуючы іх падпаліць, дзякуй Богу, іншыя яго стрымлівалі. Усё адбывалася як у крымінальным серыяле: мяне з заламанымі рукамі трымалі на зямлі, пакуль не пад’ехала міліцэйская машына. Ужо потым, у пастарунку, я даведалася, што мяне вінавацяць у нанясеньні надпісу “Малады Фронт! Нас не спыніць!”, які быў намаляваны на полацкім гарвыканкаме яшчэ некалькі дзён назад.

У выніку мяне пратрымалі каля 5 гадзін у пастарунку, канфіскавалі ўсе рэчы, склалі пратакол. Які? Я нават ня ведаю, бо яны некалькі разоў яго перапісвалі і ў рэшце рэшт не далі мне яго паглядзець. У пастарунку прысутнічалі і супрацоўнікі КДБ, які дапытвалі міліцыянтаў. Мяне запрасілі ўдзень на неафіцыйную сустрэчу, я адмовілася. Ва універсітэце я даведалася, што ў дэканат тэлефанавалі з КДБ з патрабаваньнем мяне выключыць, але пропускаў у мяне няма – значыць афіцыйнай пастановы быць ня можа. Зразумела, я буду пісаць скаргу на тых бандытаў, якія мяне затрымлівалі. Дарэчы, некалькі дзён назад на тым жа самым месцы па тым самым сцэнары быў затрыманы Алесь Круткін. Яго таксама абвінавацілі ў “ пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці”, суд будзе праз некалькі тыдняў.”

Акрамя гэтага, дзяўчына паведаміла, што ёй пагражалі распачаць крымінальную справу з-за таго, што на мінулым тыдні невядомымі быў сьцягнуты з полацкай пракуратуры чырвона-зялёны сьцяг і там жа быў спалены. Нагадаем, што за апошні месяц над полацкім гарвыканкамам 3 разы вітаў был-чырвона-белы сьцяг, а ў горадзе было нанесены больш за сотню! надпісаў “Малады Фронт”, Жыве Беларусь!”, “Свабоду палітвязьням!” і іншыя. Такім чынам, палачане заяўляюць, што МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ!!!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international