Медсёстры стануць дактарамі
26.11.2007.
Тэгі: грамадства, заканадаўства, здароўе.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Такім чынам Мінздраў спрабуе вырашыць праблему недахопу тэрапеўтаў у паліклініках.
Зараз вырашаецца пытанне аб падвышэнні прафесійнага статусу ўчастковых медсясцёр. Менавіта яны маглі б самастойна прымаць хранічна хворых, браць на сябе частку наведванняў на хаце і рэгуляваць выдачу талонаў.
Акрамя гэта, паводле ОНТ, ужо сёння распрацаваны цэлы комплекс мераў, каб палепшыць умовы працы спецыялістаў агульнай практыкі. Падвышэнне заробку, штогадовыя прэміі, выдзяленне кватэр і будаўніцтва інтэрнатаў. А ў перспектыве - поўная камп’ютарызацыя паліклінік - ад рэгістратуры да працоўнага месца тэрапеўта. Аўтаматычная сістэма так і завецца - "Участковы доктар".
Навіны па тэме
03.10.2008 Дэпутаты стануць пракурорамі?
02.10.2008 Прадпрыемствы абавяжуць браць на працу былых зняволеных
26.09.2008 Кнігарні баяцца вымірання
25.09.2008 Мiнчукi судзяцца з метрапалiтэнам з-за дамоў, якiя iдуць пад знос
08.09.2008 Сьвята было адно, а саюзаў палякаў – два
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











