Дзяўчына пацярпела ад міліцыі за палітычныя графіці

2007 2007-11-26T13:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Асобы ў цывільным павалілі дзяўчыну на зямлю і трымалі да той пары, пакуль не прыехала міліцэйская машына. Такім чынам ахоўнікі правапарадку абышліся з актывісткай Кацярынай Салаўёвай, якая пакінула на сцяне Полацкага гарвыканкаму палітычныя графіці. 27 лістапада дзяўчыну чакае допыт у міліцыі.

Як паведамляе ”Радыё Свабода”, Кацярыну Салаўёву затрымалі 26 лістапада а 21-й гадзіне вечара ля Полацкага гарвыканкаму. На сцяне будынка дзяўчына пакінула фарбай надпіс: “Нас не спыніць! МФ”.

Нечакана з’явіліся людзі ў цывільным. Яны павалілі дзяўчыну на зямлю і трымалі яе да той пары, пакуль не прыехала міліцэйская машына. Кацярына Салаўёва была дастаўлена ў пастарунак, дзе на яе быў складзены пратакол.

Каля 2-й гадзіны ночы дзяўчына была адпушчаная дахаты. Пры гэтым у яе канфіскавалі нататнік з адрасамі і тэлефонамі, бел-чырвона-белы сцяг і балончык з фарбаю. 27 лістапада дзяўчыне неаходна прыйсці ў міліцыю на допыт.

Нагадаем, што два дні таму, таксама ля будынку Полацкага гарвыканкаму, затрымалі маладафронтаўца Алеся Круткіна, які спрабаваў напісаць на сцяне палітычны лозунг. Хлопец абвінавачваецца ў пашкоджанні дзяржаўнай маёмасці і бліжэйшым часам яго справа будзе разглядацца ў судзе.

Адзначым, што за графіці палітычнага зместу зараз адбывае пакаранне Артур Фінькевіч. У маі 2006-га моладзевага актывіста прыгаварылі да 2-х год “хіміі”. У снежні скончваецца тэрмін яго зняволення, аднак нядаўна на актывіста была заведзена яшчэ адна крымінальная справа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international