У Баранавічах у бацькоў актывісткі руху ЗУБР канфіскавалі маёмасьць. Супрацьпраўныя дзеяньні судовых выканаўцаў будуць абскарджвацца ў судовым парадку.
12.11.2004.
11 лістапада ў кватэру, дзе разам з бацькамі пражывае Марыя Гамбецкая прыйшлі судовыя выканаўцы, канфіскавалі відэамагнітафон і тэлевізар, які зьяўляюцца маёмасьцю бацькоў.Канфіскацыя цалкам супрацьпраўная, бо паводле заканадаўства, дзеці не маюць долі ў агульнай уласнасьці сужэнцаў. А бацькі, у сваю чаргу, не нясуць абавязкаў па штрафах паўнагадовых дзяцей.
Марыя Гамбецкая была аштрафаваная за ўдзел у акцыі “Свабода Марынічу”, якая адбывалася 27 верасьня ў Баранавічах. Суд вынес рашэньне па арт.167.-1. ч.1 (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Штраф – 30 базавых велічынь. На сёньняшні день штраф не выплачаны, таму пчалі канфіскоўваць маёмасьць.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








