У Баранавічах у бацькоў актывісткі руху ЗУБР канфіскавалі маёмасьць. Супрацьпраўныя дзеяньні судовых выканаўцаў будуць абскарджвацца ў судовым парадку.

2004 2004-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лістапада ў кватэру, дзе разам з бацькамі пражывае Марыя Гамбецкая прыйшлі судовыя выканаўцы, канфіскавалі відэамагнітафон і тэлевізар, які зьяўляюцца маёмасьцю бацькоў.

Канфіскацыя цалкам супрацьпраўная, бо паводле заканадаўства, дзеці не маюць долі ў агульнай уласнасьці сужэнцаў. А бацькі, у сваю чаргу, не нясуць абавязкаў па штрафах паўнагадовых дзяцей.

Марыя Гамбецкая была аштрафаваная за ўдзел у акцыі “Свабода Марынічу”, якая адбывалася 27 верасьня ў Баранавічах. Суд вынес рашэньне па арт.167.-1. ч.1 (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Штраф – 30 базавых велічынь. На сёньняшні день штраф не выплачаны, таму пчалі канфіскоўваць маёмасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international