Мінюст ліквідаваў 26 грамадскіх аб’яднаньняў

2007 2007-11-29T11:01:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У 2007 годзе ў Беларусі ў судовым парадку было ліквідавана 26 грамадскіх аб'яднанняў, 48 арганізацый самаліквідаваліся. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі 28 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

 

Паводле яго слоў, большасць выпадкаў ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў праз суд звязаны з тым, што арганізацыі "практычна самі заяўлялі аб тым, каб органы юстыцыі падавалі на іх у суд, паколькі самі па нейкіх прычынах гэтага рашэння не маглі прыняць". 

А.Сліжэўскі зазначыў, што ў некаторых выпадках рашэнне аб ліквідацыі было прынята ў сувязі з невыкананнем арганізацыямі заканадаўства. 

- Да прыкладу, Беларуская экалагічная партыя зялёных (БЭЗ), — сказаў ён. — У партыі адсутнічала патрэбная колькасць членаў — менш за 1 тыс. і не было структур на месцах. У выніку партыя сама хацела прыняць рашэнне аб самаліквідацыі, але правесці пасяджэнне вышэйшага органа не атрымлівалася, з-за гэтага пытанне было пастаўлена перад судом.

- Мы, у прынцыпе, рады кожнаму грамадскаму аб'яднанню, незалежна ад таго, чым яны займаюцца і які ў іх статус — рэспубліканскі, гарадскі або мясцовы, але калі арганізацыя зарэгістраваная і праходзіць два-тры гады, а яна ніякай работы не вядзе, па юрыдычным адрасе не размяшчаецца, на тэлефонныя званкі не адказвае, то па заканадаўстве магчыма ліквідаваць арганізацыю або ў судовым парадку, або сама арганізацыя павінна склікаць свой з'езд і прыняць рашэнне аб ліквідацыі, — пракаментаваў сітуацыю з ліквідацыяй грамадскіх аб'яднанняў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. 

- Бывае да нас прыходзіць кіраўнік і кажа аб тым, што ён не можа склікаць з'езд, і тады мы вымушаны звяртацца ў суд аб ліквідацыі такога грамадскага аб'яднання, — сказаў ён.

Паводле звестак Мінюста, на 1 лістапада 2007 года ў Беларусі было зарэгістравана 2.263 грамадскія аб'яднанні, 19 саюзаў грамадскіх аб'яднанняў, 61 фонд, 15 палітычных партый, 36 рэспубліканскіх прафсаюзаў. За дзевяць месяцаў гэтага года створана 72 грамадскія аб'яднанні і пяць фондаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international