Упраўленне ідэалагічнай работы Магілёва прызнала свае памылкі
22.11.2007.
Тэгі: заканадаўства, злоўжываньні, пікет, адмова.
Крыніца: BulletinOnline.
Гэта стала вядома з пісьмовага адказа актывістам Свабоднага прафсаюза Беларускага спадарам Юрыю Новікаву і Сяргею Фаміну.
У паперы за подпісам начальніка ўпраўлення спадара Ільянкова гаворыцца, што матывы адмоваў у правядзенні летніх пікетаў за вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і іншых палітвязняў не адпавядаюць нормам закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах".
У лісце таксама адзначаецца, што кіраўніцтву Магілёўскага гарвыканкама паказана на недапусцімасць парушэнняў такога кшталту і неабходнасці якасна разглядаць заяўкі грамадзян.
Асобна падкрэсліваецца факт таго, што падчас разгляду заяўкі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Фёдар Міхеенка знаходзіўся ў працоўным адпуску і яго абавязкі выконваў кіруючы справамі гарвыканкама спадар Аўсеенка.
Апошні ўпарта даводзіў, што правядзенне пікетаў супраць утрымання пад вартай асобных грамадзян з’яўляецца спосабам ціску на органы судовай улады, а гарадская выканаўчая ўлада, маўляў, не мае права спрыяць такім дзеянням і таму адмаўляе ў правядзенні пікетаў.
Камэнтуе Юры Новікаў:
– Заднім чыслом улада прызнала факт парушэння заканадаўства, але пікеты правесці, на жаль, так і не атрымалася.
Навіны па тэме
04.12.2008 У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты
03.12.2008 Берасцейскіх пікетоўцаў пакаралі штрафамі
03.12.2008 Пікеты ля помнікаў Леніну забараняюцца
02.12.2008 У Берасьці затрымалі ўдзельнікаў пікету
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








