700 вернікаў з Рэчыцы папрасілі Лукашэнку не высылаць польскага ксяндза
28.11.2007.
Тэгі: рэлігія, перасьлед.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
700 вернікаў з Рэчыцы падпісалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не высылаць з Беларусі польскага ксяндза Гжэгажа Худка. Ксёндз звярнуў на сябе ўвагу беларускіх ўладаў выказваннямі пра маральнае становішча беларускага грамадства.
Худак, які 14 гадоў працуе ў Беларусі, сёлета ў траўні заявіў у інтэрв'ю, што калі прыехаў у нашу краіну, пабачыў “пустку ў сэнсе маральным і рэлігійным. Гэта было нават не паганства, а антыхрысціанства — сум, шэрасць, безнадзейнасць. Уцёкі ў алкаголь і сэкс — вельмі частая з’ява, якую прымае грамадства амаль як норму”.
Беларускія чыноўнікі палічылі, што словы польскага ксяндза шкодзяць іміджу нашай краіны, але на абарону святара стаў кардынал Казімір Свёнтак ды мясцовыя вернікі. Цяпер забарона на вядзенне святарскай дзейнасці для ксяндза адмененая на два месяцы, а канчатковае рашэнне прыме Адміністрацыя прэзідэнта.
Навіны па тэме
19.08.2008 «Свабодны тэатр» абшукалі на мяжы: прозвішчы акцёраў занеслі ў «чорны спіс»
18.08.2008 Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся да старшыні КДБ з патрабаваньнем спыніць перасьлед Аляксандра Меха
15.08.2008 ПКБ вырашыла судзiцца з Лукашэнкам
15.08.2008 Ціск на актывістаў працягваецца
14.08.2008 Баранавічы: “Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў?”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









