Адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Мінску спагнала з намесніка старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйлу штрафам у памеры пяці мінімальных заробкаў.
12.11.2004.
Праваабаронцу аштрафавалі за распаўсюд даклада сьпецдакладчыка камісіі па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека ПАРЕ Х.Пургурыдзеса ля будынку Генеральнай пракуратуры Беларусі. Акцыя адбылася 16 верасьня, у пятую гадавіну зьнікненьня апазыцыянэраў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.Гары Паганяйла не плануе абскарджваць рашэньне Адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Мінску ў вышэйшай судовай інстанцыі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








