Прэзентацыя фільма Патаранскага “У СЬНЯГАХ ДРАМАЕ ВЯСНА” адбудзецца 7 снежня

2007 2007-11-28T13:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Прэм’ерны паказ дзьвюх частак фільму рэжысэра Сержука Патаранскага «У сьнягах драмае вясна», які распавядае пра падзеі Менскай вясны-2006, час змаганьня беларускага народу за свабоду й справядлівасьць на пляцы Каліноўскага, мае распачацца 7 сьнежня а 18-ай у сядзібе Партыі БНФ . У імпрэзе, акрамя самога аўтара кінастужкі, возьмуць непасрэдны ўдзел героі Плошчы і, адпаведна, прэзэнтаванага фільму.

 

Сяргей Патаранскі сябе прылічае да пакаленьня «нацыянальных інтэлектуалаў Беларусі (канца 90-х гг. – пачатку ХІХ ст.) ». Гаворыць сп. Патаранскі: «На жаль, тэма барацьбы за свабоду ва ўсіх ейных выяўленьнях і па сёньня актуальна ў беларускім грамадзтве. Мы маем палітычных вязьняў, забароненыя газэты і часопісы, практукуюцца сьпісы апальных рок-музыкаў… Нашыя найбліжэйшыя суседзі, найперш Польшча, Украіна, Летува, Латвія, кіруюцца шляхам дэмакратыі, ідэяў эўрапейскай еднасьці. Мы павінныя шчыра аддзячыць тым людзям, што былі на Плошчы гэтыя пяць вольных дзён, якія далі нам новую хвалю змаганьня, натхненьня й веры. Гэтыя сьмелыя людзі – гонар Свабоднай Беларусі. Дзякуючы ім, мы зноў паверылі ў перамогу ».

 

Здымкі фільму “У сьнягах драмае вясна” адбываліся як у правінцыі, так і ў вялікіх гарадах, у самыя гарачыя моманты разгортваньня падзеяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства