Віцебскі абласны суд пакінуў скаргі актывістаў без задавальненьня

2007 2007-11-28T12:04:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня Віцебскі абласны суд разглядаў касацыйныя скаргі актывістаў Зьміцера Якаўлева і  Сяргея Белязекі на рашэньні раённага суду Віцебска, які вынес адміністрацыйныя пакараньні у выглядзе штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Нагадаем, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты партый і грамадзкіх арганізацый, а таксама праваабаронцы, правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў у гады сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. Праз нейкі час каля 25 чалавек было  затрымана і дастаўлена ў Віцебскі РАУС. Удзельнікі акцыі Барыс Хамайда і Ян Таўпыга былі прызнаныя віноўнымі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства па ч.3 арт.23.34 КаАП і пакараныя штрафам у памеры 20 базавых велічыняў кожны. Такое рашэньне прыняла судзьдзя Тацяна Ліпская. На другі дзень грашовымі штрафамі былі пакараны Сяргей Каваленка і  Зьміцер Якаўлеў. 6 лістапада адбыўся суд над Сяргеем Белязека.

Як паведаміў ПЦ "Вясна" праваабаронца Леанід Свецік, трое актывістаў падалі скаргі на рашэньні раённага суда, аднак сёньня адначасова суддзі абласнога суда Міхаіл Зыкаў і Агяександр Абашын пасля фармальнага разгляду спраў пакінулі скаргі без задавальненьня.

Скарга Сяргей Каваленка прызначана для разгляду ў Віцебскім абласным судзе на 5 снежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international