Рэдактар "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч на 21-ы дзень спыніў галадоўку.

2004 2004-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ён паведаміў у адпаведным лісце: "Дваццаць дзён - гэта шмат часу, каб падумаць і асэнсаваць усе тыя падзеі, якія разгарнуліся вакол "Местной газеты". Дваццаць дзён - вялікі тэрмін, каб даведацца пра стаўленне да сябе і да газеты. Я спыняю галадоўку таму, што не хачу сэнсу далей такім чынам звяртаць увагу да сваёй праблемы".
Нагадаем, што галадоўка рэдактара "Местной газеты" была выкліканая рашэннем Міністэрства інфармацыі прыпыніць выхад выдання. Сваёй акцыяй галоўны рэдактар дамагаўся адмены гэтага рашэння, а таксама каб кампетэнтныя органы прынялі да разгляду матэрыялы з фактамі парушэнняў выбарчага заканадаўства падчас выбараў і рэферэндуму, што аказаліся ў яго распараджэнні.
А.Шантаровіч выказаў вялікую падзяку чытачам, якія сабралі тысячы подпісаў у абарону газеты, калегам, а таксама ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". "Вы маеце рацыю: жывы і здаровы я больш карысны для людзей, чым слабы ці мёртвы", -- зазначыў А. Шантаровіч.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international