Менскія гатэлі адмовіліся засяляць дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ
27.11.2007.
Тэгі: перасьлед, адмова, Партыя БНФ.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
Ніводзін зь менскіх гатэляў не дае згоду разьмясьціць у сябе дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ, якія прыедуць у Менск 8 сьнежня.
Падчас папярэдніх размоваў адміністрацыі гатэляў паведамілі, што месцы ёсьць. Калі ж Партыя БНФ накіравала афіцыйныя просьбы зарэзэрваваць пэўную колькасьць месцаў, пачаліся адмовы са спасылкамі на спартовыя і іншыя мерапрыемствы, для якіх месцы ўжо забраніраваныя. Адмовы атрыманыя з гатэляў "Кастрычніцкі", "Спорт", "40 гадоў перамогі", "Турыст" і шэрагу гатэляў Менскага раёну.
Намесьнік кіраўніка Менскай гарадзкой структуры Партыі БНФ, адзін з арганізатараў Зьезду Вадзім Канапацкі дапускае, што ў адміністрацыі гатэляў прыйшлі адпаведныя інструкцыі, паводле якіх рэзэрваваць месцы для Партыі БНФ настойліва не рэкамендуецца. "Гэта чарговая перашкода ў падрыхтоўцы Зьезду Партыі БНФ, - кажа Вадзім Канапацкі. - Спачатку былі праблемы з самім памяшканьнем для мерапрыемтсва, а зараз маем нявырашанае пытаньне з разьмяшчэньнем дэегатаў на ноч. Будзем старацца вырашыць праблему, зьвяртацца ў іншыя гатэлі".
Навіны па тэме
20.11.2008 Жонку праваабаронцы выклікаюць у КДБ
20.11.2008 Чаму не дазваляюць мітынгі?
18.11.2008 Сям'я сустаршыні БХД пад пераследам КДБ
13.11.2008 Гарадзенскіх актывістаў АГП запалохвае КДБ?
12.11.2008 Кацора спрабуе аднавіць "Грамадзянскія ініцыятывы"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








