Менскія гатэлі адмовіліся засяляць дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ

2007 2007-11-27T15:34:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ніводзін зь менскіх гатэляў не дае згоду разьмясьціць у сябе дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ, якія прыедуць у Менск 8 сьнежня.

Падчас папярэдніх размоваў адміністрацыі гатэляў паведамілі, што месцы ёсьць. Калі ж Партыя БНФ накіравала афіцыйныя просьбы зарэзэрваваць пэўную колькасьць месцаў, пачаліся адмовы са спасылкамі на спартовыя і іншыя мерапрыемствы, для якіх месцы ўжо забраніраваныя. Адмовы атрыманыя з гатэляў "Кастрычніцкі", "Спорт", "40 гадоў перамогі", "Турыст" і шэрагу гатэляў Менскага раёну.

Намесьнік кіраўніка Менскай гарадзкой структуры Партыі БНФ, адзін з арганізатараў Зьезду Вадзім Канапацкі дапускае, што ў адміністрацыі гатэляў прыйшлі адпаведныя інструкцыі, паводле якіх рэзэрваваць месцы для Партыі БНФ настойліва не рэкамендуецца. "Гэта чарговая перашкода ў падрыхтоўцы Зьезду Партыі БНФ, - кажа Вадзім Канапацкі. - Спачатку былі праблемы з самім памяшканьнем для мерапрыемтсва, а зараз маем нявырашанае пытаньне з разьмяшчэньнем дэегатаў на ноч. Будзем старацца вырашыць праблему, зьвяртацца ў іншыя гатэлі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international