"Белсаюздрук" адмаўляецца распаўсюджваць часопіс "ARCHE"

2004 2004-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадпрыемства "Белсаюздрук" датэрмінова скасавала дамову на распаўсюд часопіса "ARCHE-Пачатак". Распараджэньне набывае моц 2 сьнежня. Яго падпісаў дырэктар "Белсаюздруку", былы міністр інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны.

Прычына скасавання дамовы - у нізкіх аб'ёмах продажу выдання. Заснавальнік часопіса Андрэй Дынько аспрэчвае тэзу аб малым попыце на выданне: за 6 год спісвалася 10-30% асобнікаў часопіса. У кастрычніку гэтага году дамову на распаўсюд выдання скасавала прадпрыемства "Белкніга". Такім чынам, "ARCHE" пазбавілася шляхоў распаўсюду 80% свайго накладу. Засталы пакуль шлях - распаўсюд праз падпіску. Наклад кожнага нумару "ARCHE" складае 1100 асобнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international