Мікалаў Чаргінец пакрыўдзіўся на незалежнага журналіста і хоча кампенсацыі ў 600 мільёнаў рублёў

2007 2007-11-23T14:51:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ад газэты Чаргінец патрабуе выплаціць у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 500 мільёнаў рублёў, а ад журналіста – 100 мільёнаў. Тамковіч піша нарысы аб палітыках. У сваім артыкуле Тамковіч узгадаў пра пахаваньне Васіля Быкава і напісаў, што Чаргінец патрабаваў прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг і замяніць на афіцыйны дзяржаўны. Гэта пакуль што самы вялікі пазоў, выстаўлены супраць друкаванага выданьня.

Сытуацыю камэнтуе Аляксандар Тамковіч:

“Прычына ў тым, што газэта “Новы час” – гэта газэта Саюзу пісьменьнікаў, “няправільнага”. Відаць, іх хочуць зачысьціць, і ў выніку такі пазоў... Дарэчы, самы рэкордны пазоў – у 20 разоў большы, чым некалі “Народнай волі”.

Наагул, я толькі сёньня раніцай даведаўся пра гэта. Я лічу, што Чаргінец, мякка кажучы, ня мае рацыі. Вядома, зараз будзем паднімаць лямант на ўсё Эўропу, гэта само сабой. Я, шчыра кажучы, думаў, што ён ужо пакінуў гэту ідэю, бо мой артыкул зьявіўся ўжо два месяцы таму – 24 верасьня, і тады пачалі тэлефанаваць ягоныя адвакаты. Дык я думаў, што ўсё спусьцілі на тармазах – гэта было б разумна. Але яны чамусьці вырашылі інакш, і ў дзень адкрыцьця нямецкага форума вырашылі агучыць лічбы. Цікавае супадзеньне, вельмі цікавае...

Гэта, дарэчы, другі пазоў Чаргінца пасьля Алексіевіч, так што мне прыемна апынуцца ў такой кампаніі. А тое, што сапраўды за 20 гадоў гэта другі раз – я ўжо вялікі хлопчык і не даваў зачэпкі ў гэтым артыкуле. Чаргінец, напэўна, падаў у суд сам на сябе, бо я браў усё зь ягонага сайту – там увогуле нічога майго й няма, усе факты ягоныя. Там, дарэчы, інтэрвію для “7 дней”, БелТА, БТ, дзяржаўнай прэсе. Напрыклад, глупства, якое я апісаў на сайце АГП пра танкі – ён напісаў, што Грачоў уратаваў яго на танку з акружэньня ў Афганістане. Зь мяне сьмяяліся ўсе дэсантнікі... А я кажу – ня я прыдумаў! Бо сапраўды, у дэсантных дывізіях танкаў проста няма паводле штату, што яны – зь неба будуць падаць, 60 тонаў танк...”

Аляксандар Тамковіч таксама паведаміў, што рыхтуе супраць Чаргінца скаргу з аналягічнай сумай – "ён назваў мяне неадэкватным".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international