За спробу віншаваньня з дзём народзінаў Аляксандра Казуліна - у пастарунак
26.11.2007.
Тэгі: акцыі, затрыманьні, палітвязьні, Казулін.
Крыніца: Прэс-служба АГП.
25 лістапада ў Дзень народзінаў палітвязьня Аляксандра Казуліна актывісты моладзевага крыла партыі АГП запланавалі правесьці акцыю салідарнасьці ў падтрымку апазіцыйнага палітыка, а таксама нагадаць, што Беларусь - апошняя краіна на еўрапейскай прасторы, дзе ўтрымліваюцца палітвязьні.
Як паведаміў намесьнік старшыні "Маладых дэмакратаў" Міхась Пашкевіч, акцыя адмыслова нідзе не афішавалася і рыхтавалася сіламі арганізацыі, тым ня менш супрацоўнікі праваахоўных органаў даведаліся пра яе, і на момант пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы ўжо знаходзілася некалькі дзясяткаў людзей у цывільным.
Міхася Пашкевіча затрымалі, калі ён пачаў даставаць з пляцака партрэты палітвязьняў. Разам з ім затрымалі Міхася Крывога і Сяргея Клюева, Канстанціна Сіманкова. Астатніх удзельнікаў груба выціснулі з Кастрычніцкай плошчы.
Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС, дзе пратрымалі больш за дзьве гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Расьцяжку "Свабоду Казуліну" канфіскавалі.
Навіны па тэме
20.11.2008 Затрымалі дзьвюх маладафронтавак
20.11.2008 Акцыі ў падтрымку Баразенкі ладзяцца ў Польшчы
19.11.2008 Адвакат Аляксандра Баразенкі не змог сустрэцца са сваім падабаронным
18.11.2008 Есьман будзе судзіць Баразенку
18.11.2008 Дзяніса Садоўскага затрымалі на мяжы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








