За спробу віншаваньня з дзём народзінаў Аляксандра Казуліна - у пастарунак

2007 2007-11-26T14:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

25 лістапада ў Дзень народзінаў палітвязьня Аляксандра Казуліна актывісты моладзевага крыла партыі АГП запланавалі правесьці акцыю салідарнасьці ў падтрымку апазіцыйнага палітыка,  а таксама нагадаць, што Беларусь - апошняя краіна на еўрапейскай прасторы, дзе ўтрымліваюцца палітвязьні.

Як паведаміў намесьнік старшыні "Маладых дэмакратаў" Міхась Пашкевіч, акцыя адмыслова нідзе не афішавалася і рыхтавалася сіламі арганізацыі, тым ня менш супрацоўнікі праваахоўных органаў даведаліся пра яе, і на момант пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы ўжо знаходзілася некалькі дзясяткаў людзей у цывільным.

Міхася Пашкевіча затрымалі, калі ён пачаў даставаць з  пляцака партрэты палітвязьняў. Разам з ім затрымалі Міхася Крывога і Сяргея Клюева, Канстанціна Сіманкова. Астатніх удзельнікаў груба выціснулі з Кастрычніцкай плошчы.

Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС, дзе пратрымалі больш за дзьве гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Расьцяжку "Свабоду Казуліну" канфіскавалі.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international