Незалежны прафсаюз ААТ “Палімір” патрабуе падвышэньня заробкаў.

2007 2007-11-27T13:50:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Надоечы прайшло паседжаньне выканаўчага бюро прафсаюзу, на якім было прынята рашэньне зьвярнуцца з адпаведным патрабаваньнем да генэральнага дырэктара прадпрыемства і кіраўніцтва акцыянэрнага таварыства. Патрабаваньне было аформлена ў выглядзе адкрытага ліста да генэральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Шамашова.

26 лістапада спадар Шамашоў сустрэўся з кіраўніком Незалежнага прафсаюзу Іванам Сьвятохам. Заводзкае кіраўніцтва паабяцала ўзьняць аклады на асноўнай вытворчасьці на 7%.

Аднак такая падвышка сябраў прафсаюзу не задавальняе. Адначасова Іван Сьвятоха зьвярнуў увагу генэральнага дырэктара на факты псыхалягічнага ціску на сябраў прафсаюзу з боку кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга зьвяна прадпрыемства. Спадар Шамашоў паабяцаў узяць гэтае пытаньне пад свой кантроль і забясьпечыць выкананьне закону аб прафсаюзах.

На сёньняшні дзень у Незалежным прафсаюзе ААТ “Палімір” каля 700 сябраў. Гэта самая вялікая недзяржаўная прафсаюзная арганізацыя ў Полацкім рэгіёне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international