ААН асуджае Беларусь за парушэнне правоў чалавека

2007 2007-11-22T15:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Адпаведная рэзалюцыя была прынятая 21 лістапада. У падтрымку дакумента прагаласавалі 68 дзяржаваў, супраць – 32.
Нягледзячы на тое, што 76 краінаў устрымаліся пры галасаванні, рэзалюцыя лічыцца прынятай, бо галасы “за” перавышаюць галасы “супраць”.  

Дакумент, суаўтарамі якога выступілі 33 дзяржавы, выказвае “глыбокую занепакоенасць з нагоды далейшага выкарыстання сістэмы крымінальнага правасуддзя для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазіцыю і праваабаронцаў”.

У праекце рэзалюцыі гаворыцца пра “далейшую эрозію дэмакратычнага працэсу” і сцвярджаецца, што мясцовыя выбары ў Беларусі ў 2007 годзе прайшлі з выкарыстаннем метадаў запалохвання апазіцыі і ўціску незалежных СМІ.

Аўтары праекту, сярод якіх ЗША, краіны ЕС і Японія, нагадалі Мінску пра гвалтоўнае знікненне трох палітычных апанентаў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе і журналіста ў 2000 годзе.

У віну Беларусі пастаўлена прыцясненне і закрыццё няўрадавых арганізацый, арганізацый нацыянальных меншасцяў, незалежных СМІ, рэлігійных групаў, апазіцыйных палітычных партый, незалежных прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацый. У рэзалюцыі згадваецца Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які пераследуецца ўладамі.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international