Каталіцкага сьвятара высылаюць з Рэчыцы

2007 2007-11-23T12:12:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rechyca2.jpg

Не быў працягнуты дазвол на святарскую дзейнасць настаяцелю прыхода Святой Троіцы ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці грамадзяніну Польшчы ксяндзу Гжэгашу Худэку. Аб гэтым яму паведаміў 17.11.2007 старшыня камітэту па справах рэлігіі Гомельскага аблвыканкаму Жукевіч Міхаіл Рыгоравіч. Тэрмін дзейнасці кс. Гжэгаша на Беларусі канчаецца 21.11.2007. Пасля гэтага ён павінен будзе пакінуць краіну.

Мяркуецца, што прычынай такога рашэння ўлад з’яўляецца інтэрўю, якое кс. Гжэгаш у маі гэтага года даў карэспандэнту газэты “Дзеннік Всходні” маленькага горада Сіднік у Люблінскім ваяводстве, і ў якім ён вельмі крытычна выказаўся аб маральнай сітуацыі на Беларусі. Сам кс. Гжэгаш вельмі раскайваецца ў гэтым інтэрвью і сваёй віной лічыць тое, што не праверыў яго змест. А маладая полькая журналістка з газеты “Дзеннік Всходні” надрукавала вырванныя з кантэксту найбольш рэзкія выказванні кс. Гжэгаша.

Да рэчыцкіх улад з просьбай дазволіць кс. Гжэгашу далей працаваць на Беларусі звярнуўся кардынал Казімір Свёнтак. У сваім лісцк ён адзначае, што кс. Гжэгаш працуе на Беларусі ўжо 14 гадоў, шмат чаго зрабіў, да гэтага не меў заўваг з боку ўлад, і адно інтэрвью, прычым неверна праінтэрпрэтаванае, і за якое кс. Гжэгаш папрасіў прабачэння, не можа служыць падставай для такога жорсткага рашэння.

Подпісы пад зваротам у абарону кс. Гжэгаша, адрасаваным А.Г. Лукашэнку, збіраюць каталікі з Рэчыцы і Гомеля. У Гомелі, дзе кс. Гжэгаш працаваў у 2003-2007 гг., за два дні сабрана больш 300 подпісаў, у Рэчыцы – каля 50 (трэба ўлічваць, што у Рэчыцы рэлігійнае жыццё каталікоў толькі адраджаецца, і тут – малаколькасная суполка).

Рэчыцкія каталікі адзываюцца аб кс. Гжэгашы як аб вельмі добрым святары, які шмат зрабіў для людзей. Зараз яны моляцца, каб ім пакінулі іх ксяндза

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international